Праект Women in Tech шукае аўтараў і аўтарак для Гласарыя беларускага фемінізму (дэдлайн — 15 снежня)
11 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму — анлайн-прастору, якая аб’яднае феміністаў і феміністак і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту. Для рэалізацыі гэтай ідэі праект шукае аўтараў і аўтарак.
Аб’яўлены open-call на наступныя блокі гласарыя:
- клас і гендар,
- калектыўнасць і салідарнасць,
- віды гвалту (гендарны, рэпрадуктыўны, структурны, тэмпаральны, фізічны, эканамічны, сацыяльны, сімвалічны),
- дэкаланіяльнасць, посткаланіяльнасць, антыкаланіяльнасць.
Як будзе выглядаць артыкул для гласарыя?
Кожны запіс у гласарыі будзе ўключаць назву паняцця і асноўны тэкст, які раскрывае яго значэнне (аб’ём 2–5 старонак), візуальныя элементы (фота ці іншыя выявы), спасылкі і рэкамендацыі для далейшага вывучэння, а таксама кароткае біяграфічнае апісанне.
Ганарар — 150 еўра за тэкст.
Заяўку можна дасылаць да 15 снежня 2024 года на email: femschool.belarus@gmail.com
Яна павінна ўключаць:
- назву тэрміна ці канцэпцыі;
- кароткае апісанне (да 150 слоў);
- кароткае біяграфічнае апісанне.
Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Голоса народа в упор не слышат». Как белорусская пропаганда рассказывает о протестах фермеров в ЕС и что происходит на самом деле
27.02.2024
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: Telegram-каналы самвыдата, старонкі belaruseconomy і belstudentstvo ў Instagram
21.08.2024
Былы акцёр РТБД Максім Шышко: нельга страціць інтарэсу да таго, чым ты гарыш
09.03.2024
«Першы інфармацыйны» пачынае вяшчанне з 17 верасня
12.09.2024