• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Press Club Belarus шукае менеджара_ку ў MediaPort

    Праца афлайн, у офісе ў цэнтры Варшавы. Заробак канкурэнтаздольны, па выніках сумоўя.

    Што такое MediaPort?

    Утульная прыязная прастора ў цэнтры Варшавы. Яе галоўная місія — дапамагаць журналістам, якія вымушана з’ехалі з краіны. У Medi­a­Port ёсць каворкінг, залі для сустрэч, кухня.

    Што трэба рабіць?

    Узаемадзейнічаць з рознымі людзьмі, самастойна выбудоўваць працэсы і змяняць іх пры неабходнасці. А таксама ствараць утульнасць і падтрымліваць парадак у каворкінгу.

    Чаго чакаюць ад прэтэндэнта_кі?

    • Умення дабразычліва камунікаваць,
    • стрэсатрываласці і гнуткасці,
    • адкрытасці да новых ідэй і выклікаў,
    • любові да парадаку і чысціні,
    • умення працаваць у камандзе і з дакументамі.

    Пажадана ведаць свет медыя, мець досвед працы ў сацсетках і навыкі працы з Exel.

    Куды дасылаць рэзюмэ?

    Дасылайце рэзюмэ на press-club@solidarityby.eu. У тэме пазначце «Вакансія Medi­a­Port».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці