• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-клуб Беларусь шукае праектнага менеджара ў каманду

    Прэс-клуб адкрывае новую вакансію. Шукаюць праектнага менеджара.

    Фота: Andrea Piac­qua­dio / pexels.com

    Асноўныя абавязкі:

    • Распрацоўка праектаў і бюджэтаў для іх пад кіраўніцтвам аперацыйнага дырэктара.
    • Падрыхтоўка прэзентацыйных і маркетынгавых матэрыялаў для прэзентацыі праектаў.
    • Кантроль рэалізацыі праектаў, камунікацыя з камандамі праектаў па іх рэалізацыі, вырашэнне паўсталых праблем і ініцыяванне адпаведных карэктавальных дзеянняў.
    • Ацэнка эфектыўнасці праектаў, вядзенне дакументацыі і справаздачнасці па праектах.
    • Разглядаць, аналізаваць і першапачаткова сцвярджаць выдаткі па праекце; правяраць поўнасць і дакладнасць дакументацыі, правяраць адпаведнасць бюджэтным лімітам і крытэрам дапушчальнасці — пад кіраўніцтвам фінансавага дырэктара.
    • Усталяванне і падтрыманне адносін з партнёрамі па пытаннях планавання, рэалізацыі, справаздачнасці і фандрайзінгу для праектаў.
    • Выяўленне магчымасцяў супрацы з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення максімальных вынікаў і ўсталявання стратэгічных партнёрскіх адносін.
    • Пошук новых магчымасцяў і ўсталяванне новых партнёрскіх адносін.

    Патрэбныя адукацыя і досвед:

    • Ступень бакалаўра ці магістра ў вобласці камунікацый, менеджменту, міжнародных адносін ці ў іншай сумежнай вобласці.
    • Не меней за 2 гады досведу ў кіраванні грантамі, праектамі з некалькімі партнёрамі ў прыватных ці некамерцыйных арганізацыях.
    • Веданне сітуацыі ў Беларусі, асаблівасцяў развіцця медыясектара ў нестабільных умовах, досвед працы з медыя і/ці арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні і/ці ўнутры Беларусі.
    • Разуменне і ўжыванне патрэбных мер бяспекі пры распрацоўцы і рэалізацыі актыўнасцяў.
    • Досвед у падрыхтоўцы справаздач і прэзентацый.
    • Досвед працы ў вобласці фандрайзінгу будзе перавагай.

    Патрэбныя навыкі:

    • Уменне расстаўляць прыярытэты і працаваць у рэжыме шматзадачнасці.
    • Здольнасць знаходзіць, аналізаваць і структураваць інфармацыю.
    • Выдатныя навыкі пісьмовай і вуснай камунікацыі.
    • Здольнасць быць максімальна асцярожнымі і захоўваць канфедынцыйнасць падчас выканання сваіх абавязкаў.
    • Добрыя арганізатарскія здольнасці, уменне працаваць індывідуальна і ў камандзе.
    • Увага да дэталяў і накіраванасць на вынік.
    • Свабоднае валоданне англійскай, рускай і беларускай мовамі. Дадатковае валоданне польскай мовай будзе перавагай.

    Што прапануюць:

    • Магчымасць легалізацыі пры неабходнасці.
    • Гнуткі графік працы анлайн і афлайн.
    • Офіс у цэнтры Варшавы.
    • Дружная і дасведчаная каманда.
    • Цікавыя задачы і магчымасць ажыццявіць свае ідэі.
    • Вонкавае і ўнутранае навучанне, абмен ведамі ўнутры арганізацыі.

    Калі вы зацікаўлены, калі ласка, адпраўце сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст па адрасе office@solidarityby.eu з пазначэннем: “PCB Project Man­ag­er”.

    У суправаджальным лісце напішыце, калі ласка, як вашы навыкі і папярэдні/бягучы прафесійны досвед адпавядаюць абавязкам і навыкам, пазначаным для дадзенай ролі.

    У лісце таксама падайце кантакты двух чалавек, якія могуць даць вам рэкамендацыі і інфармацыю пра ваш прафесійны досвед. Мы звяжамся толькі з кандыдатамі, якія прайшлі адбор.

    Важна. У суправаджальным лісце ці ў рэзюмэ, калі ласка, дадайце тэкст пра вашу згоду на апрацоўку асабістых дадзеных: «Я пагаджаюся на апрацоўку маіх асабістых дадзеных з мэтай працаўладкавання ў адпаведнасці з арт. 6 падзел 1 літара A Рэгламент (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і пра вольнае перасоўванне такіх дадзеных, а таксама пра скасаванне Дырэктывы 95/46/ ЕЗ (Агульны рэгламент па абароне дадзеных)».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці