Project Manager для праекта Belarus Tomorrow
7 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Шукаюць таго, хто забяспечыць паспяховы запуск платформы і яе інтэграцыю з партнёрскімі рэдакцыямі. Неабходны досвед кіравання медыяпраектамі і гатоўнасць працаваць у інавацыйным асяроддзі.
Belarus Tomorrow – гэта першая стрымінгавая платформа для незалежных беларускіх медыяў, створаная для пашырэння доступу да аб’ектыўнай інфармацыі і прасоўвання якаснага кантэнту для беларускай і міжнароднай аўдыторыі. Праект транслюе відэакантэнт на спадарожніку і праз прыкладанне для платформы Google TV, дазваляючы незалежным рэдакцыям павялічваць ахоп і ўзаемадзейнічаць з нейтральнай аўдыторыяй у Беларусі і за яе межамі.
Асноўныя абавязкі:
- Стратэгічнае кіраванне і кантроль за праектам.
- Узаемадзеянне з партнёрамі і развіццё сеткі супрацоўніцтва.
- Фінансавае планаванне, праца з дакументамі, прыцягненне новых фундатараў і рэкламадаўцаў.
- Кантроль маркетынгавай і PR-стратэгіі.
- Кантроль місіі, канцэпцыі і рэдакцыйнай палітыкі праекту.
- Каардынацыя працы рэдакцыйнай, тэхналагічнай і піяр службаў, настройка працэсаў для гарманічнага размеркавання кантэнту ад розных СМІ на платформе.
Патрабаванні:
- Досвед працы ў кіраванні праектамі (уключаючы медыйныя ці IT-праекты) не менш за 3 гады.
- Разуменне медыярынку Беларусі, досвед працы з незалежнымі СМІ будзе перавагай.
- Навыкі стратэгічнага планавання, кіравання рэсурсамі і пабудовы каманд.
- Уменне ўзаемадзейнічаць з партнёрамі і выбудоўваць доўгатэрміновыя сувязі.
- Досвед працы з бюджэтамі і фінансавымі планамі, у тым ліку досвед прыцягнення донараў.
- Разуменне працы лічбавых платформаў, веданне працэсаў распрацоўкі дадаткаў для Google TV і іншых стрымінгавых сэрвісаў вітаецца.
- Навыкі перамоваў і досвед працы з юрыдычнымі дакументамі.
Умовы:
- Праца ў офісе ў Варшаве.
- Поўная занятасць. Магчымы гнуткі працоўны графік.
- Працоўная дамова па заканчэнні 2‑х месячнага выпрабавальнага тэрміна.
- Зарплата па выніках сумоўя.
- Магчымасці прафесійнага развіцця і роста.
Рэзюмэ дасылайце на e‑mail: biuro@mediarynok.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Бацька мае рацыю!» Што за дзяўчына вядзе тыкток БТ?
20.06.2024
Працяг гісторыі «Белсату»: часова перастаў дзейнічаць сайт тэлеканала
01.08.2024
Ігар Казмярчак: Калі ўсё губляеш, прыходзіць невымоўная свабода
14.11.2024
С международной защитой надежнее. Как белорусские власти пользуются базами Интерпола, чтобы объявлять в розыск политических эмигрантов
19.06.2024