«Рух Беларускай Салідарнасці» шукае smm-спецыяліста ці спецыялістку/капірайтара ці капірайтарку (дэдлайн — 16 верасня)
6 верасня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Рух Беларускай Салідарнасці» адкрывае вакансію smm-спецыяліста/капірайтара ў Варшаве.
Патрабаванні:
- навыкі капірайтынгу;
- разуменне сацсетак і іх алгарытмаў;
- добрае валоданне беларускай мовай;
- вітаецца валоданне працай у «Фігме» (дызайн пастоў);
- хуткасць і гнуткасць;
- жаданне развівацца;
- тайм-менеджмент.
Абавязкі:
- вядзенне сацсетак (інстаграм, фейсбук, тэлеграм-канал);
- напісанне тэкстаў (капірайты і арыгінальныя);
- аналіз трэндаў;
- прасоўванне актыўнасцяў арганізацыі.
Умовы:
- дамоўны заробак (залежыць ад аб’ёму працы);
- гібрыдная праца (ёсць атмасферны офіс у цэнтры Варшавы, праводзім афлайн планёркі і цім-білдынг);
- частковая занятасць і афіцыйнае працаўладкаванне;
- дапамога і падтрымка ў вашых ідэях;
- дапамога з дызайнам, запісам рылсаў і мантажом;
- удзел у цікавых праектах, магчымасць росту.
СV, партфоліа і кароткі матывацыйны ліст дасылайце на пошту office@belsolidarity.com
Дэдлайн — 16 верасня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Так склалася, што найбольшая ўвага была скіраваная на нас», — кіраўнік NEXTA Сцяпан Пуціла
14.08.2024
Павел Дуров впервые рассказал о создании «Вконтакте»
11.10.2024
У Стакгольме ставяць п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса пра забітага сына
19.04.2024
Журналісты-палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі. Цяпер суд у Гродне хоча адмяніць здзелку
14.06.2024