Тэлеканал «Белсат» шукае беларускамоўнага журналіста (дэдлайн — 7 ліпеня)
19 чэрвеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Белсат» прапануе вакансію ў беларускамоўнай рэдакцыі ў Варшаве — для тых, хто гатовы працаваць перад камерай.
Запрашаюць актыўных і крэатыўных тэлежурналістаў, здольных да працы ў камандзе.
Патрабаванні:
• добра валодаць беларускай мовай;
• свабодна адчуваць сабе перад камерай;
• сачыць за беларускімі і міжнароднымі навінамі, як палітычнымі, так і культурніцкімі;
• мець досвед у журналістыцы (калі ёсць досвед у тэлежурналістыцы – вялікі плюс).
Дадатковы плюс – веданне англійскай і польскай мовы.
Што прапануюць:
• афіцыйны канкурэнтны заробак;
• страхоўку;
• дапамогу ў легалізацыі;
• працу ў прафесійным і творчым калектыве.
Фармат працы: афлайн/Варшава.
Заяўкі дасылайце на cv@belsat.eu
Дэдлайн: 7 ліпеня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам
05.02.2024
Сайт «Рэпарцёраў без межаў» заблакавалі ў Расіі
22.04.2024
Павел Латушка абмеркаваў падтрымку «Белсату» і незалежных СМІ з віцэ-маршалкам Сенату Польшчы
11.03.2024
Незалежны беларускі фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў пераможцаў. Пра што распавядаюць праекты фіналістаў?
29.10.2024