Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак
Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак для свайго міжнароднага футбольнага праекта, які размаўляе з аўдыторыяй на англійскай, іспанскай, французскай і нямецкай мовах праз праграмы, сацсеткі і вэб. Наш MAU налічвае больш за 10 млн. карыстальнікаў і для ўзаемадзеяння з імі мы і шукаем дадатковага чалавека ў сваю каманду.
Чым трэба будзе займацца:
– Весці англамоўныя сацсеткі Tribuna.com у Facebook, Instagram і Telegram.
– Пісаць пра «Манчэстэр Юнайтэд», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Барселону» і «Рэал» Мадрыд.
– Складаць вірусныя гісторыі з дапамогай фота‑і відэарэдактараў. Маніторыць сацсеткі іншых папулярных рэсурсаў, каб чэрпаць натхненне на баку.
– Прапаноўваць новыя ідэі па фарматах і падачы кантэнту.
– Запускаць тэматычныя вертыкалі ў неахопленых сацыяльных сетках.
– Прыцягваць новую аўдыторыю ў нашы праекты.
Мы чакаем ад цябе:
– Любоў да футбола.
– Цікавасць да новых медыйных каналаў і сучасных digital-прадуктаў.
– Уменне тлумачыцца лаканічна і смешна – не толькі з дапамогай літар, але і візуальнымі спосабамі.
– Вольная англійская. З Google-перакладчыкам далёка не з’едзеш.
– Гатоўнасць быць анлайн кожны дзень і асабліва падчас матчаў. Паспяваць многае ў пікавыя моманты.
- Жаданне хутка вучыцца і не баяцца новага. Браць адказнасць на сябе.
Рэлевантны досвед працы, а таксама валоданне фота- і відэарэдактарамі будзе значнай перавагай, бо гэта хутчэй дапаможа пагрузіцца ў працоўны працэс.
Мы прапануем табе:
– Запатрабаваную прафесію.
– Развіццё сваіх навыкаў і магчымасць выкарыстоўваць англійскую мову кожны дзень.
– Стабільную заработную плату.
– Шнец ператварыць сваё хобі ў любімую працу.
– Гнуткі графік. Магчыма аддалёнка.
– Згуртаваную каманду.
Сваё рэзюмэ і спасылкі на профіль у сацсетках дасылайце на smm@tribuna.com з тэмай «SMM-рэдактар англамоўных сацсетак».