• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com шукае журналіста і перакладчыка

    У рэдакцыі Tribuna.com – дзве вакансіі. Шукаюць журналіста, які будзе рабіць цікавы і разнастайны кантэнт, і перакладчыка на англійскую і іспанскую мовы.

    Вакансія: журналіст

    Фул-тайм праца з гнуткім графікам. Падыдзе для тых, хто рэлакаваўся з Беларусі. Калі вы ў Беларусі, то давядзецца выконваць некаторыя меры засцярогі, але супрацоўніцтва таксама магчыма.

    Патрабаванні:
    •    веданне спорту;
    •    высокі ўзровень валодання беларускай і/або рускай мовай;
    •    уменне цікава расказваць гісторыі;
    •    разуменне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі;
    •    мабільнасць, азарт і жаданне зрабіць Беларусь лепшай.

    Задачы:
    •    генераванне тэм;
    •    напісанне ўласных тэкстаў;
    •    рэдагаванне чужых тэкстаў;
    •    дзяжурства на сайце.

    Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваюцца па выніках сумоўя.

    Рэзюмэ можна даслаць на скрыню by.jobs@tribuna.com

    Вакансія: перакладчык на англійскую/іспанскую мову

    Патрабаванні:
    •    пісьменные беларуская, руская і англійская/іспанская мовы;
    •    жаданне аптымізаваць працэс перакладу на іншыя мовы з AI у рэжыме co-pilot, калі фінальная якасць тэксту кантралюецца чалавекам;
    •    веданне іншых моў, а таксама разуменне працы SЕO стане плюсам;
    •    адсутнасць ведаў у спорце і бэтынгу можна замяніць жаданнем развівацца ў гэтых тэмах.

    Задачы:
    •    пераклад тэкстаў на англійскую мову па бэтынгавай тэматыцы;
    •    пераклад SEO-тэкстаў, FAQ і іншых тыпаў кантэнту на англійскую мову;
    •    адаптацыя тэкстаў, напісаных AI.

    Што прапануюць:
    •    водпуск 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;
    •    індывідуальны графік;
    •    выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць выдалена;
    •    абмеркаванне памеру кампенсацыі.

    Рэзюмэ можна даслаць на скрыню by.jobs@tribuna.com з тэмай «Перакладчык».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці