Беларуская Рада культуры шукае менэджэра па сувязях з грамадскасцю и партнёрамі (дэдлайн — 21 студзеня)
15 студзеня 2025
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларуская рада культуры адкрыла вакансію — менэджэр у справе сувязяў з грамадскасцю і партнёрамі.
Шукаюць чалавека, які будзе арганізоўваць і падтрымліваць стратэгічную камунікацыю з асноўнымі зацікаўленымі бакамі ў сферы культуры і грамадзянскай супольнасці — НДА, медыямі, палітыкамі, культурніцкімі асацыяцыямі, бізнесам і г.д. Кандыдаты павінны пражываць у краінах ЕС.
Умовы:
- Месца працы — Вільня (Літва) або Варшава (Польшча).
- Тып кантракта — працоўная дамова. Працягласць кантракта — 34 месяцы.
- Занятасць — 50%.
- Меркаваная дата пачатку працы — сакавік 2025 года.
Абавязкі:
- Арганізацыя і каардынацыя PR-актыўнасцяў, адаптацыя і рэалізацыя плана камунікацыі і забеспячэння бачнасці праекта.
- Развіццё і падтрыманне адносінаў з ключавымі зацікаўленымі бакамі ў галіне культуры і грамадзянскай супольнасці, уключна з НДА, палітыкамі, культурніцкімі асацыяцыямі і бізнесам.
- Выкананне ролі асноўнага кантактнай асобы для спонсараў і мецэнатаў культуры.
- Каардынацыя рэгулярнай камунікацыі і інфармавання ўсіх зацікаўленых бакоў пра ход праекта ў адпаведнасці з яго мэтамі.
- Арганізацыя афлайн-сустрэч, уключна з культурніцкімі форумамі, канферэнцыямі і сустрэчамі для ўмацавання сувязяў сярод зацікаўленых бакоў.
- Супрацоўніцтва з камандай праекта для шырокага асвятлення паспяховых гісторый і вынікаў праекта.
- Прадстаўленне БРК і праекта на публічных мерапрыемствах.
- Абарона мэтаў праекта перад прадстаўнікамі ўрадаў і палітыкамі ў галіне культуры.
- Распрацоўка і каардынацыя міжнародных адвакацыйных кампаній, а таксама інфармацыйных кампаній з мэтай прыцягнення дадатковага фінансавання.
- Маніторынг уздзеяння праекта і яго інфармацыйнай стратэгіі на аўдыторыю ў Беларусі і за яе межамі.
- Каардынацыя міжнародных канферэнцый і тэматычных круглых сталоў, арганізаваных БРК, стварэнне камунікацыйных і сеткавых прастораў для выпускнікоў праграмы і беларускіх творцаў і дзеячаў культуры.
Патрабаванні:
- Акадэмічная ступень магістра ў менеджменце, маркетынгу, камунікацыях або сумежных дысцыплінах.
- Пацверджаны досвед працы ў сферы публічных камунікацый у некамерцыйным сектары, асабліва важным будзе досвед працы ў сферы культуры.
- Веданне культурніцкага сектара Беларусі і беларускай дыяспары.
- Шырокая сетка кантактаў і значны сацыяльны капітал у культурніцкай і грамадзянскай супольнасцях.
- Выдатныя арганізацыйныя навыкі і здольнасць працаваць пад ціскам.
- Высокія навыкі міжасобаснай камунікацыі, навыкі групавой камунікацыі, валоданне тэхнікамі вырашэння канфліктаў, уменне правацаваць у камандзе.
- Выдатныя навыкі працы з камп’ютарам, разуменне адметнасцяў захавання бяспекі дадзеных і валоданне інструментамі для іх абароны.
- Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовая і вусная).
Заяўкі (CV і кароткі ліст аб зацікаўленасці) дасылайце на электронную пошту: info@byculture.org
Вітаюцца рэкамендацыі ад былых працадаўцаў альбо кантакты асобаў, якія могуць даць вам рэкамендацыю. Кандыдаты, якія трапяць у шорт-ліст, будуць запрошаныя на сумоўе.
Тэрмін падачы заявак: да 21 студзеня 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў падрабязнасці дэпартацыі з Грузіі
16.09.2024
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш, асуджанай да двух гадоў зняволення
01.07.2024
Жыхарку Эстоніі, якая працавала на «Россия сегодня», абвінавацілі ў дзяржздрадзе
07.08.2024
Дэпутат нямецкага Бундэстагу Робін Вагенер напісаў адкрыты ліст Ігару Лосіку
20.05.2024