• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс World Press Photo Contest 2025 (дэдлайн — 10 студзеня)

    World Press Pho­to Con­test адзначае выдатныя фатаграфіі і фотапраекты, якія распавядаюць пра найважнейшыя гісторыі, падзеі і праблемы свету за апошні год.

    Запрашаюць прафесійных фатографаў з усяго свету, якія працуюць у сферы журналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. Удзел бесплатны, але трэба пацвердзіць свой прафесійны статус.

    Заяўкі на конкурс World Press Pho­to Con­test 2025 прымаюцца да 10 студзеня 2025 года (да 13.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе).

    Катэгорыі

    • Сінгл — адзіночныя фатаграфіі, знятыя ў 2024 годзе;
    • Фотагісторыя – ад 4 да 10 фота, знятых у 2023 ці 2024 годзе;
    • Доўгатэрміновыя праекты – тэматычныя серыі ад 24 да 30 фота.

    У гэтым годзе не будзе катэгорыі «Адкрыты фармат», у якой можна было прадставіць фотаздымкі з выкарыстаннем нетрадыцыйных метадаў і альтэрнатыўных падыходаў.

    Узнагароды

    • удзел у выставе World Press Pho­to 2025;
    • публікацыя ў калекцыйным штогодніку на 30 000 асобнікаў;
    • прасоўванне на платформах World Press Pho­to;
    • публікацыя ў інтэрнэт-калекцыі і асабісты профіль на сайце World Press Pho­to;
    • прэмія 1 000 EUR (для 42 пераможцаў);
    • прэмія 10 000 EUR (для 2 галоўных пераможцаў);
    • запрашэнне на праграму пераможцаў у Амстэрдаме.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці