Журналісцкія ляпы: “Для рэстарацый і сталовых горада…” ці “для рэстаўрацыі Старога горада?”
24 ліпеня 2012
“Еўрарадыё” размяшчае інтэрв’ю з Аляксандрам Мілінкевічам, дзе ёсць наступны ўрывак: «Вам у Гродна скажуць, што я здолеў даволі шмат зрабіць (калі працаваў у гарвыканкаме мясцовым) і для навукі, і для культуры, і для замежных стасункаў, і для рэстарацый і сталовых горада…»
На наступны дзень тэлефануе Мілінкевіч: «Там смешная памылка атрымалася. Я сказаў не «для рэстарацый і сталовых горада», а для рэстаўрацыі Старога горада…» 🙂
- Хто «ляпнуў»: «Еўрарадыё»
- Калі: 2012
- Крыніца: Расказаў у сваім Facebook журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
29 снежня спаўняецца 45 гадоў журналісту Андрэю Кузнечыку. З іх апошнія два — палітвязень за кратамі
29.12.2023
На пінскім тэлебачанні распавядаюць, як вяскоўцы ахвяруюць у выбарчы фонд Лукашэнкі
14.11.2024
Журналістаў-расследавальнікаў з «Бюро Медыя» абвясцілі ў міждзяржаўны вышук
26.07.2024
«У рэзюмэ свядома не ўказваў, што я не маю зроку»: як невідушчы працуе на стужцы навін вядомага ўкраінскага медыя
14.08.2024