• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Магілёўсаюздрук” вырашылі ліквідаваць

    Эканамічны суд Магілёўскай вобласці адкрыў ліквідацыйную вытворчасць у дачыненні да ААТ “Магілёўсаюздрук”. Прадпрыемства будзе ліквідавана да 12 ліпеня 2023 года.

    ААТ “Магілёўсаюздрук” само звярнулася ў эканамічны суд з заявай аб прызнанні яго эканамічна неплацежаздольным (банкрутам). Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі Беларусі на падставе праверкі фінансавага стану прадпрыемства зрабіў высновы, што неплацежаздольнасць арганізацыі мае ўстойлівы характар, паведаміла газета “Веснік Магілёва” са спасылкай на прэс-службу Эканамічнага суда.

    У абгрунтаванне заявы даўжнік указаў, што агульная сума крэдыторскай запазычанасці складае 7 819 287,71 рубля. Кошт яго маёмасці, па дадзеных бухгалтарскага ўліку, складае 5544580,33 рубля. Дэбіторская запазычанасць — 261 900 рублёў. У дачыненні да даўжніка ўзбуджана 130 выканаўчых вядзенняў.

    На агульным сходзе акцыянеры ААТ «Магілёўсаюздрук» прыйшлі да высновы, што прымаць меры па дасудовым аздараўленні аб немэтазгодна, і вырашылі накіраваць заяву аб банкруцтве ў Эканамічны суд.

    З прадстаўленых у суд матэрыялаў вынікае, што крэдыторская запазычанасць складае 7 173 995,98 рубля, а маёмасці даўжніка на суму 6 941 000,36 рубля недастаткова для задавальнення патрабаванняў усіх крэдытораў.

    Зыходзячы з праведзенага аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці, кіраўніком складзены план ліквідацыі, які зацвердзіў сход крэдытораў. Тэрмін ліквідацыі вызначаны па 12 ліпеня 2023 года.

    Праблемы “Магілёўсаюздруку” з’явіліся некалькі гадоў таму праз нястачу грашовых сродкаў. Фінансаў не хапала, каб разлічыцца з насельніцтвам за прададзеную прадукцыю. З ім спынілі супрацоўніцтва дзяржаўныя прадпрыемствы.

    Рэгіянальны манапаліст продажу газет і іншай прадукцыі праз фінансавыя праблемы стаў прадаваць свае кіёскі ў райцэнтрах Магілёўскай вобласці.  Летам 2022 года яны пазачыняліся паўсюль, акрамя Магілёва і Бабруйска. На працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў кіёскі “Магілёўсаюздруку” знікнуць і ў гэтых гарадах.

    У вобласці ў прадпрыемства было чатыры філіялы, сем участкаў і 224 гандлёвыя кропкі. Са студзеня 2022 года ў рэгіёнах пачаліся праблемы з выплатай заробкаў. Людзям прапаноўвалі звольніцца альбо сысці ў адпачынак за свой кошт.

    Чытаць яшчэ: 

    Во Франции и Германии пытаются понять, что происходит в Восточной Европе, используя такие проекты как ЧинЧинЧенэл

    NYT: Супрацоўнікі ФСБ называюць дзяржаўных прапагандыстаў «калегамі»

    Рыгор Кастусёў будзе адбываць прысуд у калоніі ў Івацэвічах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці