• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінсувязі прызнала блакіроўку праграмы Tor у Беларусі

    Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выступіла з каментаром наконт блакавання праграмы Tor, якая дазваляе ананімны доступ у інтэрнэт. Інфармагенцтву БЕЛТА ў Мінсувязі заявілі, што абмяжоўваецца не ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў.

    У Беларусі пачалі блакаваць Tor. Што рабіць

    Чыноўнікі Мінсувязі нагадваюць, што пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаныя абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, якія змяшчаюць забароненую інфармацыю. А разнастайныя проксі-серверы, ананімныя сеткі кшталту Tor ды іншыя дазваляюць карыстальнікам па-ранейшаму атрымліваць доступ да заблакаваных інтэрнэт-рэсурсаў. Таму згодна з беларускімі законамі такія інструменты таксама неабходна блакаваць.

    «У дадзеным выпадку не пераследуецца мэта забараніць ананімны доступ карыстальнікаў у інтэрнэт. Задачай з’яўляецца абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой забаронены. Доступ да гэтых сайтаў абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі», — заявілі чыноўнікі Мінсувязі.

    У ведамстве адзначаюць, што такія падыходы прымяняюцца ў шмат якіх краінах свету.

    Праблемы з блакаваннем Tor пачаліся на пачатку снежня. У выніку колькасць беларускіх карыстальнікаў праграмы скарацілася ўжо ўдвая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці