• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нам не сорамна за гэтыя 20 год»: літаратурны часопіс «Дзеяслоў» святкуе юбілей

    23 верасня 2002 года ў мінскім Доме літаратара быў прэзентаваны першы нумар часопіса “Дзеяслоў”.

    За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасць і вядомасць у краіне і ў замежжы.

     “Дзеяслоў” сёння — аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі. Вакол яго аб’ядналіся як самыя знакамітыя пісьменнікі так і перспектыўныя маладыя аўтары.  

    «Шмат рознага адбылося за гэтыя гады: часопіс развіваўся, пры ім з’явілася бібліятэчка і прэмія, былі сотні паездак, прэзентацый, сустрэч з чытачамі, пачаў выходзіць перакладны дайджэст… Былі і цяжкасці, і перашкоды. Але галоўнаму свайму крэда, спадзяемся, часопіс не здрадзіў – друкаваць найлепшае ў беларускай і сусветнай літаратуры, сумленна асвятляць літаратурна-мастацкі працэс, быць у кантэксце і ў авангардзе, не ісці на кампрамісы з сумленнем. Жыццё кароткае, а Айчына вечная. Як вечная і сапраўдная Літаратура. Нам не сорамна за гэтыя 20 год», — гавораць у рэдакцыі.

    Часопіс мае сваю кніжную серыю «Бібліятэчка «Дзеслова», у якой вышлі кнігі Ніла Гілевіча, Леніда Галубовіча, Віктара Казько, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Някляева, Андрэя Хадановіча і многіх іншых.

    Акрамя таго, выданне мае ўласную прэмію «Залаты апостраф», якая штогод ўручаецца рэдакцыяй за лепшыя публікацыі ў намінацыях «проза», «паэзія», «дэбют». Узнагарода стала прэстыжнай ацэнкай поспеху творцаў на літаратурнай ніве.

    Чытайце яшчэ:

    «Падчас практыкі давалі пісаць выключна пра заблукаўшых у лесе і тапельцаў»: з якімі праблемамі сутыкаюцца пачаткоўцы-журналісты

    Яшчэ тры інфармацыйныя рэсурсы ў Брэсцкай вобласці прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

    На юрыдычную абарону журналіста Дзяніса Івашына сабралі неабходныя 4000 еўра

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці