• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт медыя “Першы Рэгіён” прызнаны экстрэмісцкім

    Як высветлілася, доступ да сайта “Першы Рэгіён” (1reg.by) абмежаваны паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава. Забарона аднаўляць доступ будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.

    Як адзначаецца ў паведамленні службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, у працы сайта “Першы Рэгіён” знойдзеныя шматлікія парушэнні Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”.

    “Напрыклад, у шэрагу публікацый на сайце размяшчалася інфармацыйная прадукцыя, якую суд раней прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама актыўныя гіперспасылкі на рэсурсы, якія яе распаўсюджвалі”, — лічаць у надзорнай установе.

    Пракурора Брэсцкай вобласці сцвярджае, што “асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленнямі, якія распальваюць варожасць і варажнечу па палітычных і ідэалагічных матывах”. Таксама ў пракуратуры лічаць, што публікаваліся і іншыя звесткі, якія “яўна дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў”.

    Пры гэтым нагадваюць, што паводле арт. 19 Закона РБ “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, распаўсюд, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і перавозка ў мэтах распаўсюду забараняюцца.

    У пастанове за подпісам пракурора Віктара Клімава таксама згадваецца арт. 38 Закона аб СМІ, у адпаведнасці з якім “у сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронены распаўсюд інфармацыі, скіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, іншай інфармацыі, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь альбо забаронены гэтым Законам, іншымі заканадаўчымі актамі”.

    Таксама стала вядома, што 27 снежня 2021 года сайт рэгіянальнага выдання “Першы рэгіён” прызнаны судом Ганцавіцкага раёна “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Гэта вынікае з абноўленага рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым сацыяльныя сеткі выдання экстрэмісцкімі не прызнаны.

    Нагадаем, праблемы з доступам на сайт “Першага Рэгіёна” ў карыстальнікаў узніклі ў апошні дзень 2021 года. На той момант рэдакцыя не мела звестак, з ініціыятывы якога ведамства адбываецца блакаванне. Зайсці на сайт зараз магчыма з дапамогай VPN.  

    Читать полностью: https://news.zerkalo.io/life/8045.html

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці