• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Такія пакутныя выпрабаванні прыпалі не толькі на долю праваабаронцаў, але і на долю ўсяго беларускага народу», – Наталля Пінчук

    Два гады таму, 14 ліпеня, былі затрыманыя старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, юрыст і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч. Чатыры месяцы таму за праваабарончую дзейнасць у "Вясне" іх асудзілі да жорсткіх тэрмінаў — ад 7 да 10 гадоў зняволення. Трох праваабаронцаў накіравалі адбываць тэрміны ў калоніі на Магілёўшчыны. Да гадавіны затрымання вясноўцаў мы паразмаўлялі з жонкай Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук пра апошнія навіны з калоніі пра праваабаронцу, смерць яго блізкага сябра Алеся Пушкіна і працяг справы мужа, піша ПЦ «Вясна».

    «Цяжка сказаць, у якім стане, здароўі і ці наогул здолеюць выйсці на волю нашыя блізкія»

    Гэтыя два гады для сям’і Алеся, як і для іншых сваякоў палітвязняў, сталі цяжкімі часамі выпрабаванняў і новых выклікаў у жыцці. Пры гэтым, Наталля ўзгадвае першы арышт мужа ў 2011 годзе, калі яго затрымалі і асудзілі да чатырох з паловай гады. У зняволенні ён прабыў амаль тры гады і быў адпушчаны датэрмінова ў сувязі з амністыяй.  

    «Гэтыя гады — новыя выпрабаванні, якое можна дзесьці параўноваць з тымі гадамі, калі Алесь сядзеў свой першы тэрмін у бабруйскай калоніі. Гэты час — не лягчэйшы. Перш за ўсё, цяжка ўспрымаецца невядомасць: калі няма з ім сувязі ці яна перапыняецца, калі не даходзяць да мяне яго лісты і наадварот. Усё гэта трымае мяне ў вялкім напружанні. Я думаю, што гэта таксама стварае маральныя праблемы для Алеся”.

    Наталля параўновае часы першага і цяперашняга зняволення праваабаронцы:

    «Ёсць як і нешта падобнае, так і адрозненні. Вялікае адрозненне мы бачым у тэрмінах. Цяпер Алесю прысудзілі грамадны тэрмін — 10 гадоў. Ва ўмовах, у якіх утрымліваюць вязняў у турмах, — гэта тэрмін на ўсё жыццё. Цяжка сказаць, у якім стане, здароўі і ці наогул здолеюць выйсці на волю нашыя блізкія. Яшчэ адно адрозненне з першым тэрмінам у тым, што такія пакутныя выпрабаванні прыпалі не толькі на долю праваабаронцаў, але і на долю ўсяго беларускага народу. Цяпер, якога б чалавека мы з вамі не спыталі ў Беларусі, ён заўсёды знойдзе ў блізкім асяроддзі чалавека, які патрапіў пад рэпрэсіі».

    «У лістах узгадвае сітуацыі з вольнага жыцця»

    Напачатку траўня 2023 года Алеся Бяляцкага перавялі ў горацкую калонію строгага рэжыму № 9, якая лічыцца паводле сведчанняў былых вязняў адной з самых жорсткіх у Беларусі:

    «Пасля таго, як Алеся перавялі, вестак ад яго не было каля месяца. Потым ён стаў дасылаць мне лісты. Наколькі я разумею па лістах, дзе не было адваротнай сувязі, ад мяне Алесь не атрымліваў лістоў. Таму ёсць падставы меркаваць, што на яго аказваецца новы псіхалагічны ціск, які абрывае сувязь з роднымі і робіць яго знаходжанне ў турме яшчэ больш цяжкім”.

    Наталля распавядае, што цяпер пасля месячнага перапынку ад Алеся нарэшце прыйшоў ліст, датаваны трэцім ліпеня. 

    «І зноўку з гэтага ліста я разумею, што маіх лістоў ён не атрымлівае. Па лістах настрой Алеся нельга назваць аптымістычным, хаця можа я так успрымаю… Ён спрабуе трансляваць для мяне, што быццам у яго ўсё нармальна. Але я разумею, наколькі гэта можа быць «нармальна» ў цяперашніх умовах турмаў. Ды і былыя зняволеныя яшчэ да 2020 года сведчылі, што ў калоніі № 9 вельмі жорсткія ўмовы, распавядалі, як нацкоўваюць «крымінальны элемент» на палітычных вязняў, пра збіццё ў душавых… Таму я магу меркаваць па сведчаннях былых вязняў горацкай калоніі, якія там умовы.

     Алесь перажывае, каб я не хвалявалася за яго. У асноўным у лістах ён узгадвае, як жылі раней і сітуацыі з вольнага жыцця. Змест ягоных лістоў нешырокі”. 

    Праваабаронца працуе цяпер у калоніі на дрэваапрацоўцы. Наталля адзначае, што ў лістах Алесь асабліва не піша пра сваё здароўе, але часам праскоквае, што яно пагаршаецца. 

    «І гэта мяне вельмі-вельмі не пакоіць».

    «Алесь Пушкін для Алеся быў яркім прыкладам сапраўднага беларуса і мастака»

    Ноччу 11 ліпеня памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін, які адбываў пяцігадовы тэрмін за карціну ў гродненскай турме. Ён быў блізкім сябрам Алеся Бяляцкага. Наталля вельмі хвалюецца за стан мужа, калі ён дазнаецца гэтую жахлівую навіну:

    «Баюся ўявіць, што будзе адчуваць Алесь, калі даведаецца гэтую навіну. Як ён гэта перажыве… У мяне ў самой рука не падымаецца пісаць пра гэта яму… Для Алеся гэта будзе мацнейшы ўдар. Я сама не тое, што не магла паверыць, а адмаўлялася ў гэта верыць, і да гэтага часу не магу з гэтым прымірыцца. 

    Гэта вельмі блізкія людзі адных поглядаў на жыццё і на ўсё, што адбываецца навокал. Гэта людзі, якія адданыя Беларусі. Алесь Пушкін для Алеся быў яркім прыкладам сапраўднага беларуса і мастака».

    Наталля адзначае, што смерць Алеся Пушкіна, у тым ліку з’яўляецца паказчыкам таго, якім чынам ставяцца да палітычных зняволеных у турмах:

    «Алесь Пушкін да канца адмаўляўся пераходзіць на расейскую мову нават у гэтых жахлівых умовах зняволення, за што пацярпеў таксама. На жаль, і да гэтага часу ў нашай краіне працягваюцца ганенні на беларусаў і беларускае ў такіх жахлівых формах. Тых, хто да канца стаіць за беларускую мову, па сутнасці вынішчаюць”. 

    «Я павінна рабіць хаця бы тое, што магу не толькі для Алеся, а для ўсіх»

    Наталля дзеліцца, што для таго, каб беларускае пытанне цяпер гучала ў свеце на старонках замежных СМІ, успрымалася і чулася ў коле палітыкаў, трэба прыкладаць шмат намаганняў. І Наталля стараецца гэта рабіць. Так, напрыканцы чэрвеня Наталля выступіла ў падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту, дзе распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, палітзняволеных і пра тое, у якіх умовах, яны ўтрымліваюцца ў месцах зняволення і якая дапамога ім неабходна. 

    “Акрамя гэтага тэрору супраць народу, яшчэ адбываецца па сутнасці палітыка этнацыду, калі навязываецца расейскія мова і наратывы, перарабляецца гісторыя. Тысячы людзей пакутуюць, як унутры Беларусі, так і за яе межамі, мусіўшы ўцякаць ад гэтага тэрору са сваёй краіны. Лукашэнка ўводзіць краіну ў гэты «рускі мір», не дапускаючы жывой беларускай дзейнасці ўнутры краіны. Усе арганізацыі, якія былі скіраваныя на развіццё і адраджэнне беларускай мовы, культуры былі закрытыя. Гэта ўсё характаразуе тую антыбеларускую палітыку, якую праводзіць Лукашэнка ў нашай краіне. І гэта таксама парушэнне правоў беларусаў”. 

    Наталля распавядае, што па зразумелых прычынах у міжнародных журналістаў і палітыкаў на першым месцы пытанне наконт Беларусі звязана з Украінай і вайной.

    “Але не трэба забываць, што Беларусь — важная частка геапалітыкі, якую трэба адстойваць. Бо дэмакратычная Беларусь, гэта, па сутнасці, гарантыя міру для Украіны і для ўсёй Еўропы. Таму Беларусь трэба трымаць пад пільным наглядам і рабіць усё магчымае, каб паванне гэтай дыктатуры было зведзенае на нішто”.

    Цяпер Наталля фактычна працягвае справу мужа, – заснавальніка і старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага – стаўшы не толькі яго голасам, а голасам многіх беларусаў:

    “Лічу, што ў гэтай страшнай сітуацыі я павінна рабіць хаця бы тое, што магу не толькі для Алеся, а для ўсіх. Гэта дае мне адчуванні таго, што маё існаванне недарэмнае, таму што магу рабіць нейкую дзейнасць на карысць нашых людзей”.

    Напрыканцы размовы Наталля адзначае, што дэмакратычныя пераўтварэнні і змены ў Беларусі — адна з важнейшых мэтаў, якую мы мусім дасягнуць абавязкова.

    Чытайце яшчэ: 

    «Фотография — это почти всегда неправда». Сергей Михаленко о роли искусственного интеллекта

    «Суткі пабыў з роднымі». Сяргей Сацук сустрэўся ў калоніі з сям’ёй

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці