• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У БАЖы назвалі імёны лаўрэатаў конкурсу «Ведай. Кажы. Вучы» ФОТА

    Перад гэтым у чацвер у офісе арганізацыі адбылася сустрэча з міжнародным аглядальнікам БелаПАН Таццянай Каравянковай — вядомая журналістка распавяла пра тое, як рыхтуюцца матэрыялы пра палітыку, ці лёгка атрымаць каментар ад чыноўнікаў і чаго ніколі не варта рабіць — напрыклад, апублічваць інфармацыю не для друку.

    Удзельнікі сустрэчы маглі задаць свае пытанні, падзяліцца ўласным досведам.

    Пасля лекцыі былі адзначаныя аўтары гісторый пра тое, з якімі перашкодамі яны сутыкаліся ў доступе да інфармацыі. Конкурс “Ведай. Кажы. Вучы” да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі быў аб’яўлены ў верасні.

    Журы конкурсу адзначыла працы: журналісткі «Рэгіянальнай газеты» Аксаны Ярашонак, прадстаўніцы моладзевай арганізацыі «Фаланстэр», выкладчыцы БДУ Святланы Ермаковіч, блогера з пасёлка Акцябрскі Андрэя Павука. Яны атрымалі падарункі ад БАЖ, выдання Hrodna.life і крамы Symbal.by.

    Абарона правоў на атрыманне інфармацыі з’яўляецца адным з галоўных накірункаў працы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Падрабязней пра апошнія дзеянні БАЖ тут:

    «Журналистов должны пропускать в суды без согласований», — БАЖ встретился с председателем Мингорсуда

    БАЖ просіць ЦВК патлумачыць, чаму ў прэс-цэнтр будуць пускаць толькі “цэнтральныя” СМІ

    Ни один из судов не предоставил БАЖу Инструкцию о порядке посещения, на которую ссылается милиция

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці