«Вершы з‑за кратаў» — з’явіўся вялікі віртуальны зборнік паэзіі беларускіх палітвязняў
Праект паўстаў дзякуючы ініцыятыве «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, - піша "Новы час".
Стваральнікі збіраюць вершы палітзняволеных і перакладаюць іх на розныя мовы. Ужо можна пачытаць творы па-беларуску, па-ангельску і па-партугальску. Таксама на сайце размешчаная інфармацыя пра палітвязняў і магчымасць даслаць ліст онлайн.
«Вершы з‑за кратаў» мусяць натхняць больш людзей на падтрымку тых, хто рэпрэсаваны за свае каштоўнасці, але з гонарам праходзіць нават самыя цяжкія выпрабаванні.
Можна зрабіць данат на BYS*L, усе сабраныя сродкі пойдуць на перадачы ў турмы. За ахвяраванні вы атрымаеце тэматычныя падарункі.
Нагадаем, што на сёння ў Беларусі 1443 палітзняволеных, з іх больш за 80 — дзеячы культуры.
Пазнаёмім вас з некаторымі творамі.
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае. Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!
Максім Знак
Пароль: “Тук-тук!”,
“Тук-тук!” – як водгук:
Жалеза стук
Па калідорах.
“Аддаў!” – “Прыняў!”
“Як сам?” – “Нармальна”
Ключ і сцяна…
Фенамінальна!
“Тук-тук!” – “Ідзем!”
“Тук-тук!” – “Хавайце!”
“У сцяну глядзець!
Не размаўляйце!”
“Тук-тук!”- “Тук-тук!”
Па калідорах.
І сёння стук
Такі ж як учора.
Ігар Лосік
Хай скруха самотных дзён
Нікому ня будзе вядома,
Хай будзе турма як сон
Прачнуся — і зноўку дома.
Андрэй Кузнечык
Цёплы вецер дарогі высушыў
І паклікаў у далеч вырушыць.
Затрашчалі ў зялёных шатах
Абазнаных турыстаў чаты.
Выхваляюцца лебедзь з качарам,
Як у выраі парыбачылі,
І расказваюць качкі курам
Пра распродажы і шоп-туры.
Размаўляюць шпакі з сініцамі
Пра круізы паміж сталіцамі.
Пракаўтнуўшы хот-фрог балотны,
Рэкламуюць буслы курорты.
Чаплі ж не прамінуць аказіі
Папляткарыць пра спа ў аазісах.
А стары трэвел-блогер грак
Стыміць з глогу якісь лайфхак.
У вяснушках вясна-вандроўніца
На сігвэі па небе коціцца…
Чытайце яшчэ:
«Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека». Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую
“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру
Каханне на адлегласці: журналісты пра свае сямейныя стасункі, нягледзячы на мяжу