• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заклікаем да спыненьня рэпрэсіяў і ціску на грамадзянскую супольнасьць

    Рабочая група Асамблеі НДА заклікала дзяржаву спыніць ціск на грамадзянскую  супольнасьць і рэпрэсіі супраць яе прадстаўнікоў, а краінам Эўразьвязу і ЗША прапанавала абумоўліваць узаемадзеяньне з уладамі Беларусі стаўленьнем апошніх да правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку вымагаючы неўжываньня гвалту супраць НДА, грамадзянскіх актывістаў і палітычных апанэнтаў у якасьці ўмовы для працягу міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з урадам Беларусі.

    Заява Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

    26 чэрвеня 2020 г.

    Напярэдадні выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь былі ўведзеныя новыя абмежаваньні грамадзянскіх правоў і свабодаў, адбываецца эскалацыя рэпрэсіяў і вядзецца злоўжываньне сродкамі крымінальнага перасьледу дзеля барацьбы з палітычнымі апанэнтамі дзеючых уладаў. 

    • У красавіку ўлады Беларусі ўвялі дадатковыя абмежаваньні свабоды сходаў: цяпер падача заявак па дазвол на правядзеньне сходаў патрабуе папярэдняга ўзгадненьня з МУС з заключэньнем абавязковага кантракту на непрапарцыйна вялікую “аплату паслугаў па ахове правапарадку”. 

    • Варожым для грамадзянскай супольнасьці крокам сталася прыняцьцё Дэкрэта №3 “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”. Гэты акт дадаткова пагоршыў ранейшыя абмежаваньні доступу НДА да замежнага фінансаваньня: ён скараціў пералік мэтаў, на якія можа быць атрыманая дапамога, а таксама ўвёў грашовы збор у памеры 0,5% ад сумы замежнай дапамогі за яе рэгістрацыю, якая зьяўляецца абавязковай.  Пагаршэньне рэгуляваньня замежнай дапамогі азначае яе “адзяржаўленьне” і пераход ад кантролю за разьмеркаваньнем замежных сродкаў да наўпроставага перанакіраваньня іх у бюджэт дзяржаўных арганізацыяў і лаяльных уладам каля-дзяржаўных структураў. 

    • У траўні для грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў была ўведзеная абавязковая справаздачнасьць аб мерах супраць адмываньня грошай, што ёсьць непрапарцыйнай мерай, не адпаведнай ацэнцы рызыкаў.

    • Ударам па грамадзянскай супольнасьці сталася спыненьне апэрацыяў папулярных краўдфандынгавых плятформаў MolaM­o­la і Ulej, якія ў неспрыяльных прававых ўмовах дазвалялі няўрадавым ініцыятывам знаходзіць фінансавую падтрымку для сваёй дзейнасьці з унутраных крыніцаў, у тым ліку для пераадоленьня наступстваў пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.

    • За паўтары месяцы выбарчай кампаніі зафіксаваныя шматлікія ператрусы, сотні адвольных арыштаў удзельнікаў пікетаў па зборы подпісаў і мірных акцыяў пратэсту, сябраў ініцыятыўных групаў, журналістаў і праваабаронцаў. У тым ліку ўжо напачатку кампаніі рэпрэсіі мэтанакіравана б’юць па ўдзельніках сыстэмы незалежнага назіраньня за выбарамі. 

    • Абурэньне выклікаюць крымінальныя справы супраць асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзыдэнты. Праз адвольны арышт быў пазбаўлены магчымасьці выставіць сваю кандыдатуру папулярны блёгер Сяргей Ціханоўскі, а падозраньні ў датычнасьці да эканамічных злачынстваў, прад’яўленыя былому мэнэджэру банка Віктару Бабарыку, выклікаюць сур’ёзныя сумневы і маюць прыкметы палітычна матываванай помсты за намер вылучацца на выбарах. Асамблея НДА далучылася да супольнай заявы праваабарончага руху Беларусі з прызнаньнем палітвязьнямі В. Бабарыкі і зьняволеных удзельнікаў яго каманды. 

    У сукупнасьці азначаныя падзеі ўжо першых тыдняў кампаніі сьведчаць пра намер улады правесьці выбары ў атмасфэры застрашэньня насельніцтва і задушэньня любых праяваў непадкантрольнай грамадзянскай актыўнасьці. Далейшы рух па шляху рэпрэсіяў перакрэсьліць ранейшыя дасягненьні па наладжваньні ўнутрыбеларускага дыялёгу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасьцю. 

    З улікам выкладзенага і грунтуючыся на прынцыпах павагі да правоў чалавека, Рабочая група Асамблея НДА:

    • перасьцерагае ўлады ад увядзеньня новых абмежаваньняў супраць грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку ў сфэры свабоды сходаў, свабоды слова і права на доступ да інфармацыі, асабліва ў інтэрнэце, а таксама ў сфэры свабоды асацыяцыяў і доступу НДА да грашовых рэсурсаў як з унутраных, так і з замежных крыніцаў; 

    • выказвае пратэст супраць эскаляцыі рэпрэсіяў супраць грамадзкіх і палітычных актывістаў, журналістаў, назіральнікаў ды іншых удзельнікаў выбарчага працэсу;

    • заклікае ўлады да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а таксама да спыненьня адвольных арыштаў і выкарыстаньня гвалту ў дачыненьні да мірных пратэстоўцаў, а таксама да спыненьня злоўжываньня крымінальным перасьледам як сродкам барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.

    Рабочая група Асамблеі НДА зьвяртаецца да краінаў Эўразьвязу і ЗША з прапановай абумоўліваць узаемадзеяньне з уладамі Беларусі стаўленьнем апошніх да правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку вымагаючы неўжываньня гвалту супраць НДА, грамадзянскіх актывістаў і палітычных апанэнтаў у якасьці ўмовы для працягу міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з урадам Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці